Заранкай паспела на небе вясна. Звініць на праменнях жаўронак. І любасць адна, і пяшчота адна, І лісце зялёнае ў кронах. Надзеі маёй, дарагая, спрыяй, Ты Веры ў сабе не схаваеш. Ён зоркаю стане - любові маяк - Пінскі вальс. Пінскі вальс - Песня і хваль, і каштанаў... Пінскі вальс - Сонечны смех закаханых... Музыка ў сэрцы гучыць - Бужзем у танцы кружыць... Любая, горад удзячыў для нас Пінскі вальс! У восені колеры шчасця відны. Асеннія зоры - другія. А лісце спадае, ляціць да вясны - Па промні свае дарагія: Па словы прызнання, па іх цеплыню, Гады, як зязюля кувала... Ён - мора мілосці, ён - мова агню - Пінскі вальс. Анатоль Шушко
|